Беларускія юніёры атрымалі другую перамогу на хакейным чэмпіянаце свету
На хакейным чэмпіянаце свету сярод юніёраў (U-18) зборная Беларусі 10 красавіка абыграла нарвежскіх аднагодкаў з лікам 6:3. Гэта ўжо другая перамога каманды на турніры. Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні наша каманда перамагла зборную Казахстана з лікам 5:2.
У іншых матчах нядзелі зборная Казахстана перамагла каманду Францыі — 4: 3, а зборная Аўстрыі саступіла немцам — 0:2.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе ў аўторак, 12 красавіка, супраць каманды Аўстрыі. Пачатак гульні прызначаны на 19-ю гадзіну.
Пуцёўку ў элітны дывізіён атрымае пераможца турніру.
Турнірная табліца дывізіёна IA цяпер выглядае так: Беларусь — 6 ачкоў (2 гульні), Нямеччына — 6 (2), Францыя — 3 (2), Казахстан — 3 (2), Аўстрыя — 0 (2), Нарвегія — 0 (2).