Беларуску затрымалі пры спробе вывезці з Польшчы скрадзены BMW X5 (фота)
Польскія памежнікі высветлілі, што нумар кузава раней быў зменены.
На польска-беларускай мяжы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая ехала на васьмігадовым аўтамабілі BMW X5. Польскія памежнікі высветлілі, што нумар кузава раней быў зменены, а значыць легкавік маглі скрасці. Адзначаецца, што аўтамабіль каштуе каля 22400 еўра.
Як інфармуе прэс-служба Падляскага аддзела польскай памежнай службы, жанчыну і BMW X5 памежнікі перадалі паліцыі горада Сакулка.
Фота: podlaski.strazgraniczna.pl