Беларускую Раду культуры прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Беларускую Раду культуры прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

МУС Беларусі прызнала Беларускую Раду культуры, а таксама яе сайт і сацсеткі "экстрэмісцкім фармаваннем".

БРК узнікла ўвосень 2020 года з ініцыятывы вядомага менеджара культуры Сяргея Будкіна. Яе праца скіраваная на захаванне беларускай культуры (падтрымку артыстаў, выканаўцаў, мастакоў і арт-менеджэраў), развіццё новых крэатыўных праектаў, аб’яднанне культурніцкай супольнасці і прамоцыю айчыннай культуры ў свеце. 

Рада праводзіць міжнародныя кампаніі пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Каардынацыйнай Рады, а таксама іншых грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі