"Беларуснафта" праз санкцыі памяняла свае планы на 2022 год

"Беларуснафта" праз санкцыі памяняла свае планы на 2022 год

"Беларуснафта" адмяніла свае планы на экспарт у Германію на 2022 год па трубаправодзе "Дружба". Прычынай сталі новыя санкцыі Еўрасаюза, піша Reuters.

"Беларусьнафта" трапіла пад санкцыі ЕС 2 снежня.

У Беларусі здабываецца 1,6—1,7 млн тон нафты за год. Па звестках Белстата, усе аб'ёмы ў апошнія гады прадаваліся менавіта ў Германію. У 2020 годзе Беларусь экспартавала туды нафты на 343,1 мільёна долараў. Аднак летась 500 тысяч тон нафты Беларусь пакінула ў сябе. Імаверна, праз канфлікт з Расіяй у пачатку года.

У 2019 годзе, калі была прададзеная ўся нафта, Беларусь атрымала з Германіі 726,7 мільёна долараў.

Трэйдары кажуць, што "Беларуснафта" можа перанакіраваць нафту на экспарт на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывядзе да зніжэння паставак расійскай нафты ў краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі