"Беларуснафта" ўнясе 20 тысяч долараў ў беларуска-венесуэльскае СП

"Беларуснафта" ўнясе 20 тысяч долараў у беларуска-венесуэльскае прадпрыемства "СейсмаВенБел". Гэтая сума вызначана пастановай ўрада Беларусі, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Такім чынам, доля беларускага боку ў сумесным прадпрыемстве па сейсмаразведцы, што ствараецца ў Венесуэле, складзе 40%.

Заснавальнікамі СП выступяць прадпрыемства "Беларуснафта" і венесуэльская дзяржаўная нафтавая кампанія "PDVSA".

Плануецца, што "СейсмаВенБел" пачне працу ўжо сёлета. Цяпер у Венесуэле працуе група геолагаў аб’яднання "Беларуснафта", якія вывучаюць запасы нафты ў блоку "Хунін-1" у басейне ракі Арынока.

Плануецца, што бліжэй да лістапада гэтага года беларускімі спецыялістамі будзе завершана ацэнка запасаў нафты ў гэтай свідравіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі