Страхоўка на машыну чыноўніка каштуе як 18 заробкаў беларуса

Застрахаваць губернатарскую Аўдзі А8 W12L (2010 года выпуску) каштуе 90 мільёнаў. Такі тэндар аб’яўлены на сайце дзяржзакупак. Каб зарабіць 90 мільёнаў беларусу з сярэднім заробкам трэба працаваць паўтара года!


Цікава, што і ў “Аўтакаска” не адразу разлічваюць тарыф, каб застрахаваць адразу на 90 мільёнаў аўтамабіль 2010 года выпуску. Звычайна падобныя машыны абыходзяцца ў 50 мільёнаў.


За гэтыя грошы страхаўшчык атрымлівае страхоўку ад любых відаў няшчасных выпадкаў, прычыненых трэцімі асобамі, стыхіяй, самаўзгарання, ад крадзяжу машыны і любых відаў ДТЗ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі