Беларусу з "тэрарыстычнага спісу" прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Беларусу з "тэрарыстычнага спісу" прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Гродзенскай вобласці прысудзіў восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 43-гадоваму Юрыю Жукоўскаму, паведамляюць праваабаронцы. 

Мужчыну абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — масавыя беспарадкі (ч. 1 арт. 293 КК), грубае парушэнне парадку (ч. 1 арт. 342 КК), распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Як заявіла абвінавачанне, Жукоўскі "размяшчаў публікацыі, у якіх падштурхоўваў да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, вайскоўцаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў адміністрацый гарадоў, сродкаў масавай інфармацыі". Таксама ён нібыта "заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". А ў чэрвені-жніўні 2020 года мужчына, як заявіў бок абвінавачання, пакінуў у інтэрнэце абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі.

Дарэчы, Жукоўскі — фігурант "тэрарыстычнага" спісу. КДБ унёс ягонае імя ў гэты спіс 10 чэрвеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі