Беларусы атрымалі магчымасць самастойна разлічыць сабе пенсію
Беларусы атрымалі магчымасць самастойна разлічыць сабе пенсію. Гэта можна зрабіць на інтэрнэт-партале сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У раздзеле "Пенсійны калькулятар" прапануецца выбраць адзін з варыянтаў — "Пенсія па ўзросце", "Пенсіі з выпадку страты карміцеля", "Сацыяльныя пенсіі" і "Пенсія па інваліднасці". Далей карыстальніку трэба ўвесці лічбы — пра стаж, індывідуальны каэфіцыент заробку, групу інваліднасці і г. д. Адзначаецца, што памер пенсіі разлічваецца прыблізна.