“Беларусы — коцікі, у нас усё атрымаецца!”: эфір з Кацярынай Сныцінай
Капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна з’ехала з Беларусі ў Турцыю, дзе яна выступае за мясцовы клуб, яшчэ да выбараў 2020 года. І прыехаць на радзіму не мела магчымасці. Але падзеі, што распачаліся ў нашай краіне 9 жніўня і працягваюцца да гэтага часу, не пакінулі спартсменку абыякавай: яна разам з беларусамі сваімі допісамі ў сацсетках, у інтэрв’ю сусветным СМІ, сваёй пазіцыяй і сваёй падтрымкай.
Як Сныціна адрэагавала на паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі і чаму спартоўцы не могуць быць “па-за палітыкай”? Калі яна вернецца ў Беларусь? Пад якім сцягам хацела б выступаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 года, удзельніца дзвюх Алімпіяд Кацярына Сныціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.