Беларусы лічаць, што ў газавай вайне прайгралі ўсе
А за тое, што пераможцам з сутычкі нацыянальнага маштабу паміж “Газпрамам” і Мінэнэрга выйшла Беларусь, выказаліся ўсяго 20,1% беларусаў. Такія вынікі прынесла апошняе сацыялагічнае даследаванне, праведзенае лабараторыяй НОВАК. Еўрарадыё пагутарыла з дырэктарам лабараторыі, прафесарам Андрэем Вардамацкім.
Еўрарадыё: Пачнем з самага цікавага пытання: каго беларусы называюць пераможцам у “газавай вайне”?
Андрэй Вардамацкі: Так, пытанне наконт таго, хто перамог, мы задавалі. Адказы размеркаваліся наступным чынам: Расія ― 16,7. Беларусь ― 20,1.
Еўрарадыё: Не такая ўжо і вялікая перавага ў Беларусі... А астатнія 63,2%?
Андрэй Вардамацкі: Вось тут цікава. За тое, што абодва бакі ў роўнай ступені выйгралі, выказаліся 7,2%. А вось за тое, што абодва бакі ў роўнай ступені прайгралі, ― адразу 23,7%. Найвялікшы сегмент ― за тое, што прайгралі ўсе! Яшчэ прыкладна траціна апытаных устрымаліся ад адказу.
Еўрарадыё: Такія вынікі сталіся для Вас нечаканасцю?
Андрэй Вардамацкі: Грамадская думка наконт эканамічных канфліктаў, якія, на жаль, часта ўзнікаюць апошнім часам паміж Расіяй і Беларуссю, усталявалася. Незалежна ад таго, наконт чаго менавіта адбываецца канфлікт. Малочная гэта “вайна”, газавая, нафтавая ці іншая вуглевадародная. Напрыклад, заўжды прыкладна 1/3 не можа вызначыцца з адказам. Вялікі сегмент кожны раз выказваецца за тое, што вінаватыя ў распальванні “вайны” абодва бакі.
Еўрарадыё: У сёлетняй “газавай вайне” таксама вінавацяць і Расію, і Беларусь?
Андрэй Вардамацкі: У адказе на пытанне “Хто вінаваты?” адсоткі размеркаваліся наступным чынам. Кіраўніцтва Расіі ― 30,4%. Кіраўніцтва Беларусі ― 5% роўна. І ― ізноў жа, увага! ― за тое, што кіраўніцтва абедзвюх краінаў вінаватае ў роўнай ступені, выказаліся 29,8%.
Таму калі параўноўваць асобна ўрад Расіі з урадам Беларусі ― у 6 раз большая колькасць рэспандэнтаў вінаваціць расіян. Але тых, хто лічыць, што вінаватыя і тыя, і іншыя, амаль столькі ж, колькі тых, хто вінаваціць кіраўніцтва Расіі.
Еўрарадыё: Астатнія ўстрымаліся ад адказу?
Андрэй Вардамацкі: Так, астатнія (а іх амаль 35%) не вызначыліся, хто ж менавіта вінаваты ў “газавай вайне”.
Еўрарадыё: Думаю, можна зрабіць выснову пра перамогу беларускіх медыяў у нацыянальнай інфармацыйнай прасторы?
Андрэй Вардамацкі: Ну гэта як паглядзець. З аднаго боку, дамінаванне беларускіх СМІ відавочнае. 88,6% адказалі, што атрымлівалі інфармацыю пра газавы канфлікт з праграмаў беларускага тэлебачання. Адставанне ўсіх астатніх медыяў вельмі значнае. На другім месцы перадачы беларускага радыё ― 16%. Уявіце сабе ― розніца ў 72,6%! Пасля ідзе беларуская дзяржаўная прэса ― 15,2%. І ўсе астатнія: інтэрнэт-сайты ― 11-12%, размовы, нефармальныя стасункі з калегамі, знаёмымі ці сваякамі ― каля 8%.
Еўрарадыё: Гэта было пытанне, на якое можна было даць некалькі адказаў?
Андрэй Вардамацкі: Але, як бачыце, людзі часцей за ўсё давалі нейкую адну, дамінантную медыйную крыніцу. Таму агульная сума тут больш за 100%, але не 300%. Такога, каб адначасова беларусы звярталіся да інфармацыі з некалькіх крыніцаў, не назіраецца.
І гэта таксама вельмі цікавы вынік. Бачна, у прыватнасці, што інтэрнэт у Беларусі не мае такой вялікай значнасці, як часам кажуць.
Еўрарадыё: Прынамсі я гэтым здзіўлены.
Андрэй Вардамацкі: Дык вось, з аднаго боку грамадская думка ідзе за дзяржаўнымі медыямі. Транслюе інтэрпрэтацыю, якую яны прапануюць. Але масавая свядомасць дэманструе і пэўную незалежнасць. Прыгадаем хаця б пазіцыю наконт таго, што абодва бакі вінаватыя. Такога гледзішча дзяржаўныя СМІ не прапаноўвалі, але яно знайшло вялікую колькасць прыхільнікаў.
Еўрарадыё: Тое самае і з меркаваннем, што абодва бакі прайгралі. І дзяржаўныя, і недзяржаўныя СМІ даволі ўпэўнена аддавалі перамогу ў “газавай вайне” Беларусі.
Андрэй Вардамацкі: І гэтая пазіцыя набрала больш прыхільнікаў, чым перамога аднаго з канфліктных бакоў. Гэта таксама ёсць доказам таго, што нашая грамадская думка ў пэўнай ступені дэманструе незалежнасць ад дзяржаўных СМІ.
Даведка Еўрарадыё. Апытанне праведзенае лабараторыяй аксіяметрычных даследванняў НОВАК з 25 чэрвеня па 1 ліпеня 2010 года. Метад апытання ― тэлефоннае інтэрв’ю. У ім паўдзельнічалі 1044 рэспандэнты ва ўзросце ад 18 гадоў.