Беларусы не плацяць за камуналку? На 1 студзеня было каля 400 тысяч даўгоў
На 1 студзеня больш за 400 тысяч жыровак заставаліся неаплачанымі / aif.by
На 1 студзеня беларусы завінаваціліся за аплату камунальных паслуг больш за 400 тысяч разоў — не аплачанымі заставаліся больш за 400 тысяч жыровак, распавёў у эфіры Беларускага тэлебачання міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пры гэтым колькасць даўжнікоў крыху знізілася, у канцы года іх было больш.
"У апошнія месяцы мінулага года — кастрычнік-снежань — колькасць пратэрмінаваных асабовых рахункаў даходзілі да 470-490 тысяч, на 1 студзеня мы бачым лічбу крыху больш за 400 тысяч", — заявіў міністр.
Пры гэтым ён адзначыў, што нельга сказаць, што ўсе 400 тысяч асабовых рахункаў — гэта злобные неплацельшчыкі. "70% з іх з запазычанасцю не больш за тры месяцы", адзначыў міністр і нагадаў, што ў спіс даўжнікоў трапляюць і тыя, хто забыўся заплаціць за кватэру да 25-га чысла або недаплаціў некалькі рублёў. Хмель таксама нагадаў, што ўсяго ў краіне 4 мільёны 200 асабовых рахункаў.
"У цэлым плацежная дысцыпліна ў грамадзян нашай краіны на высокім узроўні, і вялікіх, сур'ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам мы не маем", — адзначыў Хмель. Сітуацыю са своечасовасцю аплаты камунальных міністр ацаніў як "здавальняючую".
Хмель таксама пракаментаваў вялікія сумы ў жыроўках за студзень. Паводле яго слоў, пры пераглядзе тарыфаў улады па-ранейшаму прытрымліваюцца прынцыпу — рост не павінен перавышаць 5 долараў у год пры разліку для тыпавой "двушкі". Апошнія ж жыроўкі так адчувальна "пацяжэлі" з-за марознага надвор'я: было холадна, і "спажыванне цеплавой энергіі павялічылася на 30-40% у залежнасці ад жылога дома, ад рэгіёна, дзе ён знаходзіцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.