Беларусы пачнуць цалкам аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі ў 2017-м
Гэта прадугледжана Планам мер па збалансаваным развіцці эканомікі на 2014-2015 гады.
У жніўні яго зацвердзіў урад, паведамляе БелаПАН. Пастаўленую задачу ва ўрадзе тлумачаць "неабходнасцю ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіравання".
Варта адзначыць, што на мінулым тыдні міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац заявіў, што ўзровень акупляльнасці насельніцтвам затрат па паслугах, што аказваюцца арганізацыямі сістэмы Мінжылкамгаса, за першы квартал 2014 года склаў 23,7%.
Фота — Fotolia