Беларусы панурыя, таму што толькі адзін дзень з сямі сонечны?
У метэаролагаў Еўрарадыё даведалася, што толькі 53 дні з 365 у Мінску ў мінулым годзе былі сонечныя. Гэта зусім мала! “У сталіцы колькасць ясных дзён па ніжняй воблачнасці — 53, а колькасць пахмурных па ніжняй воблачнасці — 80”, — гаворыць супрацоўніца Белгідраметэацэнтра Надзея Патаповіч. — "Па краіне сітуацыя падобная”.
Толькі адзін дзень з сямі на Беларусі бывае цалкам сонечны! Ці не гэты недахоп сонца зрабіў беларусаў панурымі і зануранымі, – спытала Еўрарадыё ў філосафаў ды псіхолагаў.
Выконваючы абавязкі дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Ўладзімір Склема пацвярджае, што ў сонечныя дні чалавек менш схільны да дэпрэсіі. У пахмурныя — псіхалагічны стан больш хісткі.
“Але гэта не прамая залежнасць, — разважае псіхолаг. — Ёсць і іншыя важныя фактары добрага настрою. Напрыклад, выйгралі ў латарэю, альбо здалі экзамен, заключылі ўдалую здзелку, атрымалі заробак ці плануеце сабе нешта купіць”.
Філосаф Валянцін Акудовіч падкрэслівае, што і іншыя кліматычныя асаблівасці паўплывалі на цярплівасць і памяркоўнасць беларусаў.
Валянцін Акудовіч:“Я быў уражаны інфармацыйнай звесткай у газеце: у Беларусі туманоў — значна больш, чым у Лондане. А Лондан жа знакаміты на ўвесь свет сваімі туманамі. Таму з колькасцю сонечных дзён, вядома, зводзіць усе параметры не выпадае. Беларусь насамрэч шмат у чым залежыць ад сваёй нізіннасці, ад балотаў, лясоў”.
Выходзіць, калі не зменіцца клімат, беларусы заўсёды будуць такія “памяркоўныя”?
“Вось нацыя — грэкі. Гарачыя і да таго падобнае, — працягвае Валянцін Акудовіч. — Разам з тым мы ведаем, што палітычная актыўнасць шмат у якіх кліматычна цёплых краінах не надта высокая. Я думаю, калі б у нас было больш сонечных дзён, не абавязкова мы былі б палітычна больш актыўныя”.
На думку псіхолага Ўладзіміра Склемы, ўжо ў 2012 годзе сонечнае святло можа выйсці бокам многім краінам, дзе яго сёння зашмат:
“У 2012 годзе чакаецца агромністая сонечная актыўнасць. Вялізная колькасць энергіі будзе ўплываць на ўсё жывое, што ёсць на зямлі. У тым ліку на нас з вамі. У большасці выпадкаў гэта будуць негатыўныя з’явы. Вучоныя адзначаюць, што на зямлі адбудуцца негатыўныя з’явы, у тым ліку ў дачыненні да біялагічных сістэм”.
З улікам малой колькасці сонечных дзён у нашай краіне, сонечная актыўнасць на беларусах адаб’ецца найменш. Аднак Еўрарадыё заўважыла, што менавіта ў 2012 годзе адбудуцца Алімпійскія гульні і чэмпіянат Еўропы па футболе. Клімат можа паспрыяць трыўмфу беларускіх спартоўцаў…