Беларусы штогод трацяць на білеты “Суперлато” 37 мільёнаў долараў
Штогод беларусы купляюць 26 мільёнаў латарэйных білетаў “Суперлато”. Пра гэта Еўрарадыё распавяла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю "Нацыянальных спартовых латарэй" Вольга Корзік.
Кожны білет каштуе па 4 тысячы рублёў. Атрымліваецца, што за год беларусы толькі на адну латарэю “Суперлато” трацяць 104 мільярды рублёў (больш за 37 мільёнаў долараў).
Па словах Вольгі Корзік, за чатыры з паловай гады існавання латарэі было разыграна 57 мінскіх кватэр і адзін катэдж.