Беларусы сталі больш хуліганіць
У 2019 годзе беларусы хуліганяць часцей, чым летась. Сёлета за чатыры месяцы распачата 1492 крымінальныя справы, за аналагічны перыяд летась іх было 1134. Пра гэта ў эфіры праграмы "Прычыны і следства з Партонам і Ганчаровай" на “Альфа Радыё” распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Сёлета 409 крымінальных справаў аб хуліганстве распачата ў Мінску “А менш за ўсё — у Віцебскай і Гродзенскай [абласцях], па 60 і 62 адпаведна”, — дадала Ганчарова.