Беларусы ўжо адчуваюць эканомію ад дзейнасці АЭС — Мінэнерга
Беларуская АЭС
Беларуская атамная электрастанцыя ўжо знаходзіцца на стадыі завяршэння будаўніцтва. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.
Таксама ён паведаміў, што беларусы ўжо адчулі фінансавы эфект ад дзеёнасці БелАЭС. Па словах чыноўніка, гэта бачна па тарыфах на электрычнасць.
"Гэта значыць, у нас ёсць дастаткова вялікая колькасць розных тарыфаў, якія стымулююць электраспажыванне. У нас уведзены тарыф на электраатапленне. Напрыклад, гэта вельмі нізкая цана электрычнай энергіі, калі вы яе выкарыстоўваеце на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння", — паведаміў намеснік міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.