Беларусы, якія працуюць на "аддалёнцы", не атрымаюць ільготы па камуналцы
Беларусы, якія падчас пандэміі каранавіруса працуюць з дома, не атрымаюць ніякіх ільготаў на камунальныя паслугі, хаця яны і сталі больш спажываць вады і электраэнергіі. Як заявіў першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Трубіла, такія льготы не прадугледжаныя беларускім заканадаўствам.
Па словах чыноўніка, можна толькі скарыстацца безнаяўнай жыллёвай субсідыяй. Але тут ёсць свае нюансы.
"Ёсць у нас безнаяўная жыллёвая субсідыя, якая налічваецца грамадзянам пры ўмове, што іх штомесячная сума аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі перавышае 20% ад сукупнага гадавога даходу. Калі сям'я мае даход, то ў прынцыпе такія льготы не прадугледжаныя. Калі праз нейкія абставіны сям'я не можа заплаціць за жыллё, за камунальныя паслугі, то заканадаўствам таксама прадугледжана зніжэнне пені за пратэрміноўку і яе поўная адмена. Гэта вырашаюць на месцах мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы", — патлумачыў чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.