Беларусы з падраздзялення ГУР "1514" атрымалі баявыя ўзнагароды

Шаўрон падраздзялення "1514"

Шаўрон падраздзялення "1514" / ГУР Мінабароны Украіны

Баявыя ўзнагароды і новыя вайсковыя званні атрымалі беларускія добраахвотнікі падраздзялення "1514" у складзе "спецпадраздзялення Цімура" ГУР Мінабароны Украіны. Як паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі, так былі адзначаныя мужнасць пад агнём і баявыя заслугі беларусаў.

Тым, хто прайшоў навучанне і забяспечвае эфектыўнасць падраздзялення ў тыле, уручылі шаўроны падраздзялення "1514". Тым, хто ўжо пабываў у баі і атрымаў раненні, — спецыяльныя шаўроны "з крывёю" — чырвоным, як кроў, знакам.

На відэа ГУР можна пабачыць, што байцам уручылі не толькі ўкраінскія ўзнагароды, але і медалі Рады БНР.

Паведамляецца, што падраздзяленне "1514" пасля аднаўлення, аналізу набытага вопыту і ўрачыстай клятвы вяртаецца на фронт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.