Беларусы заваявалі пяць медалёў на этапе Кубка свету па веславанні ў Познані

Беларусы заваявалі пяць медалёў на этапе Кубка свету па веславанні ў Познані

Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагародаў на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ, які прайшоў у Познані. 26 траўня ў заключны дзень спаборніцтваў Вольга Худзенка ў байдарцы-адзіночцы заняла другое месца на дыстанцыі 500 метраў. Пераможцай тут стала Ліза Керынгтан з Новай Зеландыі, а трэцяе месца дасталася Ліз Броск з Бельгіі. Яшчэ адна беларуска, Марына Літвінчук, заняла тут ганаровае чацвёртае месца.

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай атрымалі серабро ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў. Залаты медаль у палякаў Арсена Слівіньскага і Міхала Марэка Любнеўскага.

Раней беларускія весляры заваявалі залаты медаль на дыстанцыі 500 м у байдарцы-двойцы (Вольга Худзенка і Марына Літвінчук), серабро ў байдарцы на дыстанцыі 1000 м (Алег Юрэня), бронзу ў каноэ на дыстанцыі 200 м (Арцём Козыр).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі