Беларусы змагаліся больш актыўна, чым мы — Саакашвілі пра сітуацыю пасля выбараў

Міхаіл Саакашвілі ў зняволенні

Міхаіл Саакашвілі ў зняволенні / Reuters

У Грузіі неабходна аднавіць пратэсты супраць вынікаў парламенцкіх выбараў. Такое меркаванне выказаў экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Як распавядала Еўрарадыё, афіцыйна перамогу на выбарах атрымала кіруючая партыя "Грузінская мара" (53,9%). Апазіцыя правяла мітынг у Тбілісі 28 кастрычніка.

Саакашвілі раскрытыкаваў апазіцыю за недастатковую актыўнасць. Ён заявіў, што выбары скралі, адзіны пратэсны мітынг разагналі праз дзве гадзіны, а потым апазіцыя толькі ладзіць "бясконцыя сустрэчы". На яго думку, гэтага недастаткова, бо ў Грузіі "ўсталявалі дыктатуру".

"І супраць гэтага ні замежжа, ні дэталёвыя дакументы, якія мы пішам, нічога не могуць зрабіць, калі не будзе масавых і працяглых пратэстаў", — падкрэслівае палітык.

Ён перасцерагае апазіцыю, што ўлады могуць перахапіць ініцытыву, бо з цягам часу цікавасць у свеце да грузінскіх выбараў зніжаецца.

Таксама Саакашвілі прыводзіць у прыклад сваім суайчыннікам беларускія пратэсты 202 года: "Раней мы казалі, што мы не Беларусь і не Венесуэла і што мы будзем дзейнічаць больш актыўна. Насамрэч трэба прызнаць, што нават тыя ж беларусы змагаліся значна больш актыўна за нас".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі