Беларусы змогуць аспрэчваць рашэнне дзяржаўнага органа ў судовым парадку

9 красавіка Палата прадстаўнікоў разглядае шэраг законапраектаў. Адзін з іх — "Аб унясенні дадаткаў і зменаў у законы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў". Яго прадстаўляе намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ала Навумчык.

Навумчык: "Мне падаецца, што цікавай нормай законапраекта з'яўляецца тое, што грамадскасць не проста ўдзельнічае, абмяркоўвае, выказае сваё меркаванне, але і мае права аспрэчваць рашэнне дзяржаўнага органа ў судовым парадку".

Паводле слоў Навумчык, законапраект дае магчымасць грамадскасці вельмі актыўна ўдзельнічаць у прыняцці і абмеркаванні рашэнняў, якія плануюць дзяржаўныя органы. Калі ён будзе ўхвалены, чыноўнікі мусяць адрэагаваць на любы зварот, нават дасланы па электроннай пошце. Калі тое ці іншае рашэнне не будзе прынятае, дзяржорган мусіць аргументавана гэта патлумачыць людзям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі