Белавежская пушча патрапіла ў лік прэтэндэнтаў на званне новага цуда свету

Нацыянальны парк "Белавежская пушча" працягне змаганне за званне новага цуда свету. Ён патрапіў у лік 77 аб'ектаў з усяго свету, якія былі адабраныя ў выніку інтэрнэт-галасавання і патрапілі на наступны этап.
Як паведамляецца на сайце міжнароднага конкурса "Новыя 7 цудаў свету", цяпер будзе працаваць экспертная група, якая адбярэ 28 фіналістаў. Пасля гэтага адновіцца інтэрнэт-галасаванне, якое закончыцца да 2011 года, і тады агучаць спіс "новых цудаў свету".

БЕЛТА нагадвае, што арганізатарам конкурса выступае швейцарскі фонд New 7 Wonders Foundation.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі