Белавежская пушча трапіла ў топ-25 мясцін ад National Geographic

Белавежская пушча трапіла ў топ-25 мясцін ад National Geographic

Часопіс National Geographic склаў спіс з 25 выдатных мясцінаў, якія рэкамендуе абавязкова наведаць у 2020 годзе. 

Трапіла ў спіс і Белавежская пушча, размешчаная ў Беларусі і Польшчы. Выданне прапануе сваім чытачам адкрыць адну з апошніх сапраўды дзікіх мясцінаў у Еўропе. 

Праўда, асноўны акцэнт у выданні робіцца на польскай частцы Белавежскай пушчы. Паведамляецца, што ахвочыя могуць адправіцца з Варшавы на чатырохдзённае сафары на зубра ў "дзікую Польшчу". Наведаць Белавежскую пушчу рэкамендуецца ў верасні-кастрычніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі