"Белавія" адкрыла рэйс у Палангу (фота)
На Балтыйскае ўзбярэжжа самалёт будзе лятаць раз на тыдзень, квіток каштуе ад 55 еўра.
Авіякампанія "Белавія" пачала лятаць у літоўскую Палангу. Да Балтыйскага мора цяпер можна даляцець раз на тыдзень — у нядзелю з 19 чэрвеня па 4 верасня. Квіток каштуе ад 55 еўра ў адзін бок.
У кіраўніцтве авіякампаніі найбольш разлічваюць, што рэйс будзе карыстацца папулярнасцю ў турыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу. Пра гэта распавёў намеснік генеральнага дырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец.
Ігар Чаргінец: "Гэтым рэйсам будуць карыстацца і бізнэсоўцы, якім нешта трэба ў Беларусі, і беларусы, якім нешта трэба ў Паланзе. Паглядзім, якія вынікі будуць. Мяркую, што ў будучыні можна казаць пра павелічэнне рэйсаў — можа, будзе два рэйсы на тыдзень у наступным годзе".
Па гэтым маршурце будуць лятаць пераважна самалёты Boeing 737-500. Прыкладны час палёту — адна гадзіна дзесяць хвілінаў. Аднак першы рэйс даляцеў хутчэй — за 50 хвілін.