"Белавія" адмяніла рэйс у Лондан з-за дрэннага надвор'я ў Вялікабрытаніі
Кампанія "Белавія" 1 снежня адмяніла рэйс у Лондан. Нагодай стала дрэннае надвор'е ў Вялікабрытаніі, паведамляе БелаПАН. Паводле раскладу самалёт павінен быў выляцець з Мінску ў 9.30, з Лондану — у 16.25. Аднак лонданскі аэрапорт Гатвік быў закрыты.
Усе астатнія рэйсы кампаніі выконваюцца па графіку і без затрымак.
Акрамя лонданскага рэйсу праблемы ўзніклі і з пражскім. Рэйс кампаніі Czeсh Airlines з Прагі спазніўся ў Мінск на гадзіну. У сувязі з гэтым яго вылет назад у чэшскую сталіцу таксама затрымаўся на гадзіну.