"Белавія" адмяніла сённяшні рэйс у Алматы — аэрапорт захоплены пратэстоўцамі
"Белавія" адмяніла сённяшні рэйс у Алматы (хаця на яго і пачыналася рэгістрацыя). 5 студзеня аэрапорт у гэтым казахстанскім горадзе быў захоплены пратэстоўцамі. Супрацоўнікаў адтуль эвакуявалі, і прымаць рэйсы там цяпер проста няма каму.
Авіякампанія прапанавала пасажырам, якія ляцяць з Мінска ў Казахстан да 10 студзеня, змяніць даты вылету.
Палёты з Беларусі ў аэрапорты Казахстана будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі "у залежнасці ад сітуацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.