"Белавія" аднавіла анлайн-рэгістрацыю квіткоў

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

Самалёт "Белавія" / @belavia_official / @belavia_official

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" аднавіла анлайн-рэгістрацыю квіткоў з магчымасцю выбару месца. На рэйсы, якія вылятаюць з 15 верасня, цяпер даступны і папярэдні выбар месца ў салоне самалёта. Гэтую паслугу можна аформіць на сайце не пазней як за 48 гадзін да вылету.

Але, да прыкладу, афармленне прэміяльных квіткоў праграмы "Белавія Лідар" пакуль магчымае толькі ў офісах продажаў. Анлайн гэтая паслуга ўсё яшчэ не працуе. За квіткі па-ранейшаму пакуль нельга заплаціць пры дапамозе аплатнай сістэмы "РАСЧЕТ". Няма пакуль і доступу да асабістага кабінета праграмы "Белавія Лідар", не працуе паслуга выбару месца ў салоне для ўдзельнікаў элітных узроўняў. Акрамя таго, купіць квіткі авіякампаній-партнёраў на сайце "Белавія" пакуль таксама немагчыма. У кампаніі кажуць, што працуюць над вырашэннем гэтых праблем.

Збой у працы анлайн-сэрвісаў адбыўся праз пераход "Белавія" на новую платформу браніравання авіябілетаў — расейскую сістэму Leonardo. Пераход пачаўся 1 верасня ў 20.00 і завяршыўся 2 верасня ў 15.00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі