"Белавія" з 29 траўня не будзе лётаць у Малдову, Сербію, Венгрыю, на Кіпр
"Белавія" з 29 траўня не будзе лётаць у Малдову, Сербію, Венгрыю, на Кіпр. Беларуская авіякампанія адмяняе рэгулярныя рэйсы ў Кішынёў, Белград, Будапешт, Ларнаку. Папярэдне, да 30 чэрвеня. Гэта звязана з тым, што Украіна закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў. "Белавія" спасылаецца і на "забарону авіяўладаў ЕС".
Рэйс у Стамбул будзе выконвацца па змененым маршруце.
Еўрапейскія неба і аэрапорты пачалі закрывацца для самалётаў "Белавія" пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair 23 траўня, які пасадзілі ў Беларусі. Ужо на наступны дзень саміт Еўрапейскага саюза рэкамендаваў уладам краін-удзельніц забараніць беларускім авіякампаніям рэйсы ў аэрапорты Еўрасаюза і палёты над тэрыторыяй ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.