"Белая Русь" збярэцца на свой першы з'езд ужо пасля выбараў

Ужо пасля выбараў збярэцца на свой першы з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Ён адбудзецца 23-25 кастрычніка сёлета. Такое рашэнне было прынята ў сераду на пасяджэнні кіраўніцтва арганізацыі.  Як адзначае БЕЛТА, гэта было зроблена, нібыта, для таго, каб абвергнуць абвінавачванні ў стварэнні аб'яднання пад парламенцкія выбары. Аднак шэраг сяброў "Белай Русі" паспрабуюць прабіцца ў Палату прадстаўнікоў.

Дарэчы, на сённяшні дзень колькасць сяброў аб'яднання, якое некаторыя эксперты называюць будучай "партыяй улады", складае больш за 80 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі