"Белгазпрамбанк" пракаментаваў уцечку базы даных

"Белгазпрамбанк" / Еўрарадыё
"Белгазпрамбанк" / Еўрарадыё

Уцечка базы даных "Белгазпрамбанка" не дазволіць здзейсніць якія-небудзь дзеянні з рахункамі кліентаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве банка.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні хакеры выклалі ў адкрыты досту базу даных "Белгазпрамбанка" са звесткамі на амаль 42 тысячы чалавек. Гэта імёны, прозвішчы, даты нараджэння, адрасы і нумары тэлефонаў, а таксама спасылкі на профілі ў сацсетках кліентаў.

"Белгазпрамбанк" заяўляе, што цяпер доступ у асабісты кабінет карыстальніка зачынены, акаўнты карыстальнікаў дэактываваныя. Пры гэтым асабісты кабінет карыстальніка на сайце банка не звязаны з сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банк, мабільная праграма).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі