Бельгія разграміла футбалістаў Туніса — 5:2

Бельгія разграміла футбалістаў Туніса — 5:2

Зборная Бельгіі па футболе разграміла каманду Туніса ў 2-м раундзе групавога этапу чэмпіянату свету. Матч прайшоў 23 чэрвеня ў Маскве.

Бельгійцы рэалізавалі пенальці ўжо на 6-й хвіліне і адкрылі лік матча, дзякуючы Эдэну Азару. Яшчэ праз дзесяць хвілінаў Рамэл Лукаку забіў другі мяч у браму тунісцаў, але ж і сапернікі мабілізаваліся і праз дзве хвіліны пераламілі гульню — лік стаў 2:1 (адзначыўся Дылан Брон). Напрыканцы першага тайма Лукаку аформіў дубль і лік зрабіўся 3:1.

Пасля перапынку свой дубль у гэтым матчы зрабіў у Эдэн Азар, а на 90-й хвіліне гульні Мішы Батшуаі давёў лік да 5:1. Праўда, у дадатковы час гулец зборнай Тунісу Вахбі Хазры здолеў забіць суцяшальны гол і лік стаў 5:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі