БелМузТВ патрабуе 1,5 мільярда з відэаінжынера, які паставіў у эфір порна

У Мінску пачаўся разгляд крымінальнай справы па факце выхада ў эфір БелМузТВ парнаграфічнага роліка ў красавіку гэтага года. Абвінавачваным па справе праходзіць ужо былы відэаінжынер тэлеканала. Па версіі следства, менавіта ён і запусціў ролік у эфір. Пацярпелым бокам выступае сам тэлеканал, які выставіў былому супрацоўніку пазоў у 1,5 мільярда рублёў.

Па інфармацыі TUT.BY, першае паседжанне суда працягвалася амаль чатыры гадзіны. Абвінавачаны распавёў, што яго дапусцілі да самастойнай працы ўжо пасля чатырох 2-гадзінных стажыровак. У яго разуменні, на БелМузТВ ішла прапаганда сэксу і круцілі рэкламу гомасэксуалізму.

Дата наступнага судовага пасяджэння па гэтай справе пакуль невядомая.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 13 красавіка. Трансляцыя музычных відэакліпаў днём была перапынена ролікам парнаграфічнага характару. Праз некалькі гадзінаў міліцыя затрымала 28-гадовага відэаінжынера БелМузТВ, які прызнаўся, што нагодай для ўчынку стала сварка з былой дзяўчынай. Пасля "разважанняў пра сэнс жыцця” ён вырашыў пусціць у эфір некалькі кліпаў групы "Ляпис Трубецкой" і порнаролік.

Відэаінжынер дадаў файлы ў бягучы плэйліст загадзя, каб мець магчымасць самому схавацца да часу трансляцыі. Пасля гэтага ён зачыніў аператарскую і зламаў абодва ключа звонку, каб абцяжарыць уваход людзей, якія маглі б перапыніць эфір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі