"Белнафтахім" пяты тыдзень запар падвышае кошт паліва на 1 капейку
15 красавіка канцэрн "Белнафтахім" павысіць рознічныя кошты на паліва яшчэ на 1 капейку за літр, паведамляе doingbusiness.by.
Кошт аднаго літра (c ПДВ) бензіну "Нармаль 80" стане 1,05 рубля (была 1,04);
бензіну "Аі-92" — 1,16 (1,15);
бензіну "Аі-95" — 1,24 (1,23);
бензіну "Аі-98" — 1,45 (1,44).
Кошт літра дызельнага паліва ДТ-К5 павысіцца з 1,27 да 1,28 рубля, а дызельнага паліва ДТ-З-К5, клас 2 — ад 1,42 да 1,43 рубля.
Такія павышэнні "Белнафтахім" робіць ужо пяты тыдзень запар. На 1 капейку ён павышаў кошты на паліва 11 і 18 сакавіка, а таксама 1 і 8 красавіка.
У каментары Еўрарадыё эканамісты выказвалі меркаванне, што кошты вырастуць на 5-10%, пакуль у Беларусь не пойдуць большыя аб'ёмы расійскай нафты.