“Белнафтахім” узняў кошты на бензін яшчэ на 1 капейку
Канцэрн “Белнафтахім” узняў кошты на бензін яшчэ на 1 капейку. Паводле паведамлення прэс-службы канцэрна, з 5 траўня на АЗС будуць такія цэннікі: АІ-92-К5-Еўра — 1,54 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,65 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,86 руб., ДП — 1,65 руб.
У паведамленні сказана, што на 4 траўня ад пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якую пастаўляюць у Беларусь, узрос на 18,9%, а рознічныя кошты на бензін і дызпаліва — у сярэднім на 6,5%. Таму кошты зноў павышаюць “у адпаведнасці з палітыкай стрымлівацця коштаў”.