Беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Пекіне абмежавалі ў размовах са СМІ
Падрыхтоўка да Алімпіяды-2022 / gazeta.ru
Беларускім спартсменам і членам беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе-2022 у Пекіне дазволена размаўляць толькі са СМІ, аккрэдытаванымі Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. Аб гэтым піша "Матч ТБ" са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.
Выданне звязвае гэта са скандалам на летняй Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе, калі беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская раскрытыкавала некаторыя рашэнні трэнераў і кіраўніцтва камітэта. Пасля гэтага НАК адхіліў яе ад удзелу ў спаборніцтвах "па заключэнні ўрачоў у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам".
Па словах Ціманоўскай, на яе аказваўся псіхалагічны ціск, спартсменку спрабавалі адправіць з Беларусь без яе згоды. Ціманаўская ў Беларусь не вярнулася. Баючыся пераследу з боку ўладаў спартсменка паляцела ў Варшаву, дзе працягвае сваю спартовую кар'еру.
Зімовая Алімпіяда ў Пекіне пройдзе з 4 па 20 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.