"Белпошта" выкінула газету "Новы Час" з падпіснога каталога

"Белпошта" выкінула газету "Новы Час" з падпіснога каталога

Дзяржаўны манапаліст "Белпошта" выкінула недзяржаўную грамадска-палітычную газету "Новы Час" з падпіснога каталога на другое паўгоддзе 2021 года, паведамляе рэдакцыя выдання.

На немагчымасць падпісання на выданне чытачы сталі скардзіцца яшчэ ў пятніцу, 4 чэрвеня, піша рэдакцыя газеты. Тады па тэлефоне гарачай лініі супрацоўнікі "Белпошты" патлумачылі ўсё тэхнічнай памылкай.

Аднак зранку 7 чэрвеня прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі рэдакцыі: "Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст". Праўда, пазней высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.

На "Белпошце" кажуць, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на другое паўгоддзе, вернуць грошы.

Рэдакцыя заклікае ўсіх патэнцыйных падпісчыкаў паведаміць свае адрасы, каб арганізаваць альтэрнатыўную сістэму дастаўкі. 

"Новы Час" заставаўся ці не апошняй зарэгістраванай недзяржаўнай газетай, якую можна было выпісваць у месцы зняволення. Цяпер палітвязні застануцца без недзяржаўнай прэсы.

Нядаўна галоўная рэдактарка выдання Аксана Колб атрымала папярэджанне пракуратуры за некалькі артыкулаў. Таксама пракуратура заявіла, што рэдакцыю могуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі