Белстат: амаль 96% беларускай моладзі карыстаецца сацсеткамі
Найбольш беларусы ўваходзяць у інтэрнет для таго, каб стасавацца ў сацыяльных сетках і для пошуку інфармацыі. Такую інфармацыю апублікаваў Белстат у зборніку “Беларусь у лічбах”.
Паводле статыстыкі камітэта, дзеці карыстаюцца інтэрнетам пераважна для онлайн-гульняў і адукацыйных рэсурсаў. Дарослыя беларусы ў сеціве ў асноўным шукаюць інфармацыю і карыстаюцца электроннай поштай.
Сацыяльнымі сеткамі больш за ўсё карыстаюцца асобы ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў — амаль 96% ад усёй аўдыторыі гэтага ўзросту.
Паводле статыстычнага камітэта ў нашай краіне ёсць карыстальнікі онлайн гульняў старэйшыя за 65 гадоў. А сярод карыстальнікаў электроннай пошты, ёсць тыя, каму не споўнілася яшчэ 10 гадоў.
Белстат таксама апублікаваў дадзеныя па колькасці абанентаў мабільных аператараў. У 2015 годзе іх стала яшчэ больш — 11,4 млн чалавек. Такім чынам, на 1000 чалавек насельніцтва прыпадае 1205 абанентаў.