Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за ліпень

Рэкордны рост у 2024 годзе

Рэкордны рост у 2024 годзе / Euroradio

Белстат назваў сярэдні заробак да выплаты падаткаў за ліпень. Па краіне ён склаў 2355,1 рубля. За месяц заробак вырас на 85,1 рубля.

Па рэгіёнах самы высокі сярэдні заробак у Мінску (3103,5 рубля), а самы нізкі — у Магілёўскай (1981,7), Віцебскай (2008,2) і Брэсцкай (2091,8) абласцях. Далей ідуць Гродзенская (2136,9) і Гомельская (2137,6) вобласці. Мінская вобласць — адзіны рэгіён, акрамя Мінска, дзе атрымліваюць больш за сярэдні заробак (2407,2 рубля).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі