"Белтэлекам” адключае dial-up. Праз яго падлучаліся 5,17% карыстальнікаў
Белтэлекам з першага лютага адключае доступ у інтэрнэт праз dial-up.
"З 2017/02/01 РУП "Белтэлекам" спыняе камерцыйнае прадастаўленне паслуг "Камутаваны беспарольны доступ у сетку Інтэрнэт" і "Камутаваны доступ у сетку Інтэрнэт з выкарыстаннем перадаплачаных інтэрнэт-карт", — паведамляе прэс-служба аператара.
У лістападзе праз dial-up падлучаліся 5,17% інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі. Усяго па стане на лістапад 2016 года у Беларусі было 5,1 мільёна карыстальнікаў інтэрнэта ва ўзросце 15-74 гадоў.
Сярод карыстальнікаў dial-up 26% ― людзі ўзростам 55-74 гады.
14% — пенсіянеры.
26% — у населеных пунктах менш за 50 тысяч, гэта малыя гарады і сельская мясцовасць.
17% — з буйных прамысловых гарадоў, але не з абласных.
Крыніца дадзеных: #DB3, медыядаследванне gemiusAudience
Прапануем паслухаць гук, які многія з вас не чулі вельмі даўно, а з 1 лютага больш не змогуць пачуць.