"Белтэлекам" павышае кошт нізкахуткасных тарыфных планаў byfly
З 1 снежня "Белтэлекам" павышае кошт нізкахуткасных тарыфных планаў byfly. Як інфармуе БЕЛТА, падаражанне "Дамаседа", "Дамаседа Класік", "Дамаседа плюс", "Дамаседа старт" ды некаторых пакетаў паслугаў складзе ад 5 да 10,3%.
Адзначаецца, што вырасце хуткасць на некаторых высокахуткасных тарыфах. Напрыклад, на тарыфным плане "Рэкорд 10" зніжаецца кошт пры захаванні хуткасці прыёму/перадачы да 10/5 Мбіт/с. На "Рэкорд 15" (новая назва тарыфнага плана — "Рэкорд 25") павялічваецца хуткасць да 25 Мбіт/с без змены кошту. На тарыфным плане "Рэкорд 20" (цяпер — "Рэкорд 50 new") хуткасць павялічваецца да 50 Мбіт/с, і таксама без змены цаны. Больш падрабязна гл. тут.
"Белтэлекам" папярэджвае пра магчымыя адключэнні інтэрнэту і ТБ у Мінску
Фота: Fotolia