"Белтэлекам" з 17 студзеня атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі

"Белтэлекам" з 17 студзеня атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі

"Белтэлекам" з 17 студзеня атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўнесла адпаведныя змены ў ліцэнзію прадпрыемства. Паведамляецца, што "Белтэлекам" будзе выкарыстоўваць існуючую сетку LTE.

У Мінсувязі адзначаюць, што новаўвядзенне створыць для прадпрыемства "новыя магчымасці" для аказання запатрабаваных "канвергентных паслуг", калі ў адным пакеце сумяшчаюцца стацыянарная (тэлефон, інтэрнэт і тэлебачанне) і мабільная сувязь. Там таксама лічаць, што з'яўленне "Белтэлекама" на рынку мабільнай сувязі "паскорыць вырашэнне праблемы "лічбавай няроўнасці" па доступ да сучасных паслуг гарадскога і сельскага насельніцтва".

"Белтэлекам" з 17 студзеня атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі
vk.com/msiirb

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі