“Белтэлекам” закрывае болей за 30 архіўных тарыфных планаў на інтэрнэт

“Белтэлекам” закрывае болей за 30 архіўных тарыфных планаў на інтэрнэт

“Белтэлекам” з траўня закрывае болей за 30 тарыфных планаў на доступ у інтэрнэт. Як паведамляецца на сайце кампаніі, змены будуць тычыцца абанентаў, якія атрымліваюць трафік па перадаплаце. Гэта тарыфныя планы 600/512, 1200/1024, 2400/2048, 4800/4096 Лёгкі, Выдатны, Перспектыўны-3, Перспектыўны-5, Перспектыўны-10, Плюс, Плюс-1, Плюс-2, Камфорт лайт, Камфорт стандарт.

Таксама закрываюцца тарыфныя планы з пагадзіннай аплатай — 60 стандарт, 60 эканом, Вечар, Дзесяць эканом, Дзесяць стандарт, Дзесяць бізнес, Дзесяць карпаратыўны, Дванаццаць эканом, Дванаццаць стандарт, Дванаццаць карпаратыўны, Дванаццаць бізнес, Дванаццаць плюс.

Перайсці на новы тарыфны план трэба таксама абанентам, якія атрымліваюць нелімітаваны доступ 64/32, 256/128, 512/256, 768/384, 1024/512. Калі яны не зменяць тарыфны план у кабінеце карыстальніка або ў сервісным цэнтры “Белтэлекам”, то з 1 траўня паслугі доступу да інтэрнету будуць аказвацца на ўмовах тарыфнага плана “Дамасед старт”.

Перабояў у аказанні паслугаў не будзе. Змена тарыфнага плана — бясплатная.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі