Беражкова падазраюць у крадзяжы не менш чым 45 млн рублёў
Пра гэта заявіла прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Уладзімір Беражкоў затрыманы і знаходзіца ў мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
“Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара — генеральнага менеджара хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Уладзіміра Беражкова. Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў памеры не менш за 45 млн рублёў”, — распавяла прадстаўніца следчага камітэта Юлія Ганчарова Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву.
Цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Следства хадайнічае перад пракурорам аб прымяненні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Фота: pressball.by