Берлінскія перамовы па Украіне адбываюцца за зачыненымі дзвярыма
У іх удзельнічаюць намеснікі міністраў замежных спраў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі.
У Берліне ў закрытым рэжыме пачалася сустрэча намеснікаў міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі". У сустрэчы ўдзельнічаюць дыпламаты Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі, паведамляе vesti.ru. Яны павінны падрыхтаваць умовы для сустрэчы 11 лютага ў Мінску на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў — Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Меркель, Франсуа Аланда.
СМІ ў панядзелак паведамілі, што кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер не ўпэўнены, што да 11 лютага ўдасца вырашыць усе неабходныя пытанні.
Паведамляецца таксама, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель 9 лютага сустрэнецца ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Яна распавядзе яму пра вынікі перамоў, якія разам з Франсуа Аландам і Уладзімірам Пуціным правяла 6 лютага ў Маскве.
Фота — ЕРА