BEROC: больш за 60% апытаных беларусаў падтрымалі кантроль за ростам цэн

"Дакладна правільным" лічаць увядзенне жорсткага кантролю за ростам цэн 29% апытаных / Euroradio
"Дакладна правільным" лічаць увядзенне жорсткага кантролю за ростам цэн 29% апытаных / Euroradio

Жорсткі кантроль за ростам цэн ухваліла большасць апытаных спецыялістамі BEROC беларусаў, вынікае з апублікаванага даследавання. Даследчы цэнтр прадставіў вынікі сваёй працы за лістапад.

З ідэяй увесці жорсткі кантроль за цэнамі Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе з урадам 6 лістапада.

"Дакладна правільным" назвалі рашэнне ўвесці жорсткі кантроль за цэнамі 29% апытаных. Яшчэ 34% апытаных лічаць яго "хутчэй правільным". Толькі 22 адсоткі ўдзельнікаў даследавання лічаць жорсткі кантроль за цэнамі "няправільным" або "дакладна няправільным".

Толькі 12% апытаных беларусаў лічаць, што сёлета эканамічная сітуацыя ў краіне палепшылася. Яшчэ 17% мяркуюць, што нічога не змянілася. Пераважная большасць лічыць, што сітуацыя альбо пагоршылася, альбо значна пагоршылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі