Беспілотнік, які знік у Бярозаўскім раёне, дагэтуль не знойдзены

Не выключана, што пасля таго, як кіраванне над беспілотнікам было страчана і ён зваліўся, апарат мог прысабечыць нехта з мясцовых жыхароў.

Беларускія вайскоўцы інфармацыю пра страту і пошук апарата не каментуюць, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што беспілотны лятальны апарат лічыцца на ўзбраенні 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Беларусі ў Бярозе. Яго згубілі пры правядзенні палётаў ўвечары 10 ліпеня. Аб'ява пра гэта з фатаграфіяй апарата і абяцаннем ўзнагароджання за знаходку з'явілася ў раённай газеце "Маяк" 16 ліпеня.

Мяркуючы па фатаграфіі, вайскоўцы страцілі апарат "Іркут-3".

Фота — tomin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі