“Бэтэшнікаў” не пусцілі на з'езд Партыі БНФ

Здымачная група Першага нацыянальнага тэлеканала не змагла патрапіць у залю, дзе праходзіць з'езд Партыі БНФ. Перад пачаткам з'езду тэлевізіёншчыкі ўвайшлі ў будынак Палаца культуры МТЗ, дзе працуе з'езд, і паспрабавалі пачаць здымаць. Аднак да іх адразу падышлі партыйныя ахоўнікі і папрасілі пакінуць будынак, бо здымачная група Першага канала не была акрэдытаваная на мерапрыемстве. Агенцтва БелаПАН паведамляе, што карэспандэнты Першага канала нават не спрабавалі атрымаць акрэдытацыю. Напярэдадні з'езду да арганізатараў патэлефанавалі толькі прадстаўнікі канала СТВ. Але і ім адмовілі, бо ўправа Партыі БНФ прыняла рашэнне не акрэдытоўваць на з'езд здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў.

Прычынай адмовы ў акрэдытацыі сталі хібы ў асвятленні папярэдніх мерапрыемстваў Партыі БНФ. На думку чальцоў партыі, супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў падыходзілі да іх тэндэнцыйна і з апрыёрнымі меркаваннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі