Bez Bileta, але з туалетам: “Аліварыя” анансавала трэці A-Fest

Bez Bileta, але з туалетам: “Аліварыя” анансавала трэці A-Fest

Браварня “Аліварыя” анансавала сёлетні A-Fest – вялікі музычна-піўны фестываль у Мінску. Ён пройдзе 11 жніўня. Вечарына будзе прымеркаваная да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў завода, мінскай легенды графа Чапскага, які адзначаецца 15 жніўня.

Сёлета А-Fest ладзіцца ўжо ў трэці раз. Месца тое ж: Лошыцкі парк. Арганізатары абяцаюць абноўленае меню, фуд-корт без чэргаў і прыбіральні, якіх хопіць на ўсіх.

За музычны складнік адказваюць BeZ Bileta, французскі хаус- поп дуэт Modjo, і спявачка Сафі Эліс Бэкстар.

Піва будуць прадаваць да 21:00. Сам жа фэст будзе доўжыцца да 23:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі