Без папярэдняга запісу — запрацавалі пункты вакцынацыі пры мінскіх бальніцах

У Беларусі ад COVID-19 можна прышчапіцца расійскім або кітайскім прэпаратам / sb.by
У Беларусі ад COVID-19 можна прышчапіцца расійскім або кітайскім прэпаратам / sb.by

Каб зрабіць прышчэпку ў пункце вакцынацыі пры 3-й гарадской бальніцы Мінска папярэдне запісвацца не трэба. Прыём ідзе ў парадку жывой чаргі. У першы дзень працы ажыятажу не было, паведамляе sb.by.

Прышчэпачныя цэнтры з 14 чэрвеня адкрыліся на базе адзінаццаці мінскіх бальніц: №1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, а таксама ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Каб зрабіць прышчэпку, трэба мець пры сабе дакумент. Пры гэтым грамадзянства і рэгістрацыя ролі не граюць. Прышчэпкі робяць ўсім жадаючым. Адзінае правіла: за другой дозай прэпарата "Спутник V" трэба будзе прыйсці туды ж, дзе ставілі першую прышчэпку.

Інфармацыю аб працы прышчэпачных пунктаў у мінскіх клініках можна знайсці на сайце гэтых устаноў.

На мінулым тыдні ў Мінску зноў ўзнікалі праблема з даступнасцю вакцыны. У гэты раз людзі скардзіліся на немагчымасць атрымаць другую дозу расійскага прэпарата. У міністэрстве аховы здароўя па гарачых слядах тлумачылі, што затрымка звязаная з атрыманнем дазволу на выкарыстанне прэпарата, расфасаванага ў Беларусі. Да канца тыдня пытанне было вырашана, і вакцына зноў з'явілася ў паліклініках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі