“БГК імя Мяшкова” перайграў македонскі “Вардар”
28 кастрычніка “БГК імя Мяшкова” ў чарговым матчы гандбольнай SEHA-лігі ў гасцях выйграў македонскі клуб “Вардар” з лікам 28:27.
Падчас гульні гасцям аніводнага разу не атрымалася павесці ў ліку. Сапраўднай зоркай каманды з берагоў Буга стаў Растка Стойкавіч, які забіў 8 мячоў.
Брэстчане набралі 15 ачкоў і зраўняліся з лідэрамі турніру “Заграбам”, “Татранам” і “Вардарам”. Наступны матч падапечныя Сяргея Бябешкі правядуць пры падтрымцы родных трыбун. У Брэст 1 лістапада прыедзе шостая каманда лігі — харвацкая “Нексе”.
Фота: pressball.by